ДАБРАНАВА (Марковіч) Вольга Іванаўна

 

Нарадзілася 12 лістапада 1951 года ў вёсцы Старынка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, беларуска. У 1969 годзе скончыла сярэднюю школу № 1 горада Полацка. Працоўную дзейнасць пачала ў саўгасе “Зяленка” Полацкага раёна. У 1971 годзе паступіла на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, які паспяхова скончыла ў 1976 годзе. З 1976 па 2002 год працавала ў органах пракуратуры Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Мае класны чын саветніка юстыцыі. З 1992 па 1994 год працавала на пасадзе дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля звальнення з працы ў органах пракуратуры ў 2002 годзе працавала выкладчыкам на ўмовах пагадзіннай аплаты на кафедры грамадзянскага права і працэсу.