ВЯЛЕНТА Леанід Іванавіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзіўся 6 красавіка 1968 г. у вёсцы Пятровічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус.  Скончыў сярэднюю школу ў г. Іўе ў 1985 годзе. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі. З 1988 па 1993 год навучаўся на факультэце правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Скончыў аспірантуру на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых навук. У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Межы дзейнасці дзяржавы (знешнія формы абмежавання)». На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права працаваў з 1996 па 2002 год выкладчыкам і старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры. Узначальваў навуковую лабараторыю праблем праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці. Зараз працуе ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства, загадвае кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны вызначэнню межаў дзейнасці дзяржавы і праблемам арганізацыі і функцыянавання мясцовых органаў самакіравання і кіравання.