ВЕРБАВА Вольга Уладзіміраўна

 

Старшы выкладчык. Нарадзілася 5 лютага 1969 года ў горадзе Гродна, беларуска. У 1986 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 у горадзе Гродна. З 1986 па 1991 год навучалася на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыла з адзнакай. Пасля заканчэння  ўніверсітэта пачала працу выкладчыкам-стажорам на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. У 1993 – 1996 гадах навучалася ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі. Пасля заканчэння вучобы ў аспірантуры працавала на кафедры ў якасці выкладчыка і старшага выкладчыка. З верасня 2010 года працуе на пасадзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі дзяржавы і права. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню праблем пераемнасці ў праве.