БЕРАЗОЎСКАЯ Людміла Рыгораўна

(01.12.1960 – 01.04. 2007)

 

Нарадзілася ў вёсцы Цінькі Чыгірынскага раёна Чаркаскай вобласці, украінка. У 1978 годзе скончыла сярэднюю школу № 2 горада Шчучына і паступіла на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла з адзнакай у 1983 годзе і атрымала кваліфікацыю “юрыст”.

Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе асістэнта кафедры грамадзянскага, працоўнага права і працэсу ў 1983 годзе па размеркаванню пасля заканчэння ўніверсітэта. У 1993 годзе абрана на пасаду старшага выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў на вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь” абараніла 5 снежня 2000 года ў Інстытуце дзяржавы і права НАН Беларусі. На пасаду дацэнта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права была абрана 4 ліпеня 2001 года. Вучонае званне дацэнта было прысвоена ў 2003 годзе. З 5 сакавіка 2003 года па 5 сакавіка 2006 года працавала намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта.