БЕЛАВУСАЎ Аляксандр Леанідавіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.  Нарадзіўся 11 мая 1962 года ў г. Гродне, беларус. У 1981 годзе скончыў Лідскі індустрыяльны тэхнікум. З 1984 па 1990 год – студэнт юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Скончыў вучобу з адзнакай. З 1990 года сумяшчаў выкладчыцкую дзейнасць на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права з працай у якасці намесніка кіраўніка сектара платнай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, намесніка дэкана гуманітарнага факультэта. У 1993 – 1994 гг. навучаўся ў Акадэміі эканомікі і кіравання ў г. Крымітшаў (Германія). У 1998 г. прайшоў стажыроўку ў Таварыстве Карла Дуйсбурга (Германія). Скончыў аспірантуру на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльная функцыя нямецкай дзяржавы» пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі. Працаваў дацэнтам на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2009 года загадвае кафедрай камерцыйнай дзейнасці і міжнародных эканамічных адносін. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны праблемам развіцця сацыяльнай функцыі нямецкай дзяржавы, пытанням маркетынга і сацыяльнай палітыкі.