БАДЗЯК Наталля Яўгеньеўна

 

Cтаршы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 25 мая 1971 г. у г. Гродне, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 21 горада Гродна. З 1988 па 1990 г. навучалася ў Мінскім тэхнікуме савецкага гандлю па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Працоўную дзейнасць пачала ў тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні № 1 горада Гродна на пасадзе сакратара. У 1991 г. паступіла і ў 1997 годзе скончыла факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала  на кафедры грамадзянскага права і працэсу ў 1998 годзе на пасадзе лабаранта кафедры. Працавала загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета грамадзянскага права і працэсу,  з 2002 г. – выкладчыкам кафедры грамадзянскага права і працэсу, у 2006 г. абрана на пасаду старшага выкладчыка. Навучалася ў аспірантуры ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя янкі Купалы” па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Ігара Эдуардавіча Мартыненкі. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – некамерцыйныя арганізацыі і жыллёвыя правы грамадзян. Апублікавала больш за 30 навуковых прац.