БАБРОЎНІК Міхаіл Міхайлавіч

 

Нарадзіўся 17 верасня 1953 года ў вёсцы Сабалькі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Лаўрыновічскай і Дашковічскай  школах Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы, які скончыў у 1974 годзе. Пасля заканчэння вучобы  пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам працы Рудненскай васьмігадовай школы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Працаваў выхавацелем Гальшанскай спецшколы-інтэрната і старшым выхавацелем Абухоўскай спецшколы-інтэрната.  Працоўную дзейнасць у  Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 1978 годзе на пасадзе каменданта  вучэбнага корпуса № 2. У 1979 годзе паступіў і ў 1985 годзе паспяхова скончыў завочнае аддзяленне факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладчыцкую працу пачаў у 1988 годзе на пасадзе выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. Працаваў старшым выкладчыкам дадзенай кафедры. З 1999 года – на пасадзе старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. З 2000 года – намеснік дэкана гуманітарнага факультэта, з 2003 года – намеснік начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення, начальнік вучэбна-арганізацыйнага аддзела па кіраванню студэнцкім складам.