АЎДЗЕЙ Ганна Генрыхаўна 

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт  кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася ў г. Гродне 2 чэрвеня 1973 года. Сярэднюю адукацыю атрымала  ў СШ № 22 г. Гродна. У 1990 г. скончыла Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. У 1994 годзе паступіла і ў 2000 годзе  з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і атрымала кваліфікацыю «юрыст». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1999 годзе на пасадзе лабаранта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.   З 2001 па 2006 гг. працавала на пасадзе выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. У 2001 – 2004 гг. навучалася ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці 12.00.06  –  аграрнае, зямельнае і прыродарэсурснае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Правовое регулирование трудовых пенсий в Республике Беларусь» абараніла ў Інстытуце дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2006 годзе. З 2007 г. працуе на пасадзе дацэнта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых, навукова-метадычных і навучальных прац, у тым ліку падручніка, навучальных дапаможнікаў, курса лекцый  з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у сааўтарстве). Узнагароджана Граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2009 год).