ЦІС Дзмітрый Станіслававіч

 

Выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзіўся 1 красавіка 1980 г. у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 4 горада Навагрудка. У 1997 годзе паступіў і ў 2002 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2002 па 2005 г. навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурснае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаў у 2005 годзе на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права на пасадзе выкладчыка кафедры. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – пенсійнае забеспячэнне грамадзян Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца аўтарам больш за 20 навуковых прац.