ВАРТАНЯН Авак Міхайлавіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу.  Нарадзіўся 30 верасня 1982 г. у в. Нёман Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2004 г. скончыў юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», у 2007 г. – аспірантуру дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі» пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Валерыя Мікалаевіча Гадунова. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Производственный кооператив как юридическое лицо» ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» працуе з 2008 г. на кафедры грамадзянскага права і працэсу. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававое становішча вытворчых кааператываў. З’яўляецца аўтарам 12 навуковых прац.