КОРНЕВА Алена Станіславаўна

 

Старшы выкладчык кафедры міжнароднага права. Нарадзілася 25 красавіка 1973 г. у г. Гродне, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 22 горада Гродна. У 1988 годзе паступіла і ў 1991 г. з адзнакай скончыла Гродзенскае педагагічнае вучылішча. Працоўную дзейнасць пачала ў дзіцячым садку № 96 горада Гродна. У 1995 годзе паступіла і ў 2000 г. з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта кіравання. Ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» працоўную дзейнасць пачала ў 2000 годзе на пасадзе лабаранта кафедры міжнароднага права, з 2003 г. працавала на пасадзе выкладчыка гэтай самай кафедры, з  2008 г. – на пасадзе старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права. З’яўляецца аўтарам больш за 20 навуковых прац, сярод якіх 4 артыкулы, апублікаваныя ў выданнях ВАК, у тым ліку на Украіне. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў –  тэарэтычныя асновы прававога рэжыму; праблемы міжнароднага публічнага права, міжнароднага турызму і інш. За дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ўзнагароджана Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.