ГАНЧАР Таццяна Міхайлаўна

 

Магістр юрыдычных навук, выкладчык кафедры міжнароднага права. Нарадзілася  9 сакавіка 1986 г. у в. Лішкі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Макараўскай сярэдняй школе Бераставіцкага раёна. У 2003 годзе паступіла і ў 2008 г. скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а ў 2010 годзе – магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 2008 годзе на пасадзе выкладчыка кафедры міжнароднага права. З’яўляецца аўтарам каля 20 публікацый.