ХАЦЯНЕВІЧ Таццяна Генадзьеўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Нарадзілася 16 кастрычніка 1979 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 6 г. Слоніма з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1996 годзе паступіла і ў 2001 г. скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і была размеркавана на кафедру крымінальнага права і крыміналогіі на пасаду выкладчыка-стажора. З 2001 па 2004 г. навучалася ў аспірантуры ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” па спецыяльнасці 12.00.08 – крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Рымы Мікалаеўны Ключко. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Специальные основания освобождения от уголовной ответственности: системно-правовой анализ» абараніла ў 2004 г. ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – інстытут вызвалення ад крымінальнай адказнасці, падставы і ўмовы крымінальнай адказнасці. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац.